• Доллар 3.802
  • Евро 2.4299
  • Рос. рубль 2.9174

Будаўніцтва басейна ў Ганцавічах абяцаюць пачаць праз тры гады

12:38 30 ноября 2018
У 2021-2022 гадах у Ганцавічах плануецца будаўніцтва фізкультурна-аздараўленчага комплексу з басейнам у рамках праекту стратэгіі развіцця Ганцавіцкага раёна на 2019-2025 гады.

Пра гэта паведаміў старшыня райвыканкама Уладзімір Бялоў у пісьмовым адказе грамадскай ініцыятыве “Дзея”, прадстаўнікі якой улетку прызджалі з Мінска і сабралі каля 350 подпісаў сярод жыхароў.

Плануецца, што з графікам будаўніцтва жыхары будуць азнаёмлены пасля пацвярджэння фінансавання. Віталь Пракурат, намеснік старшыні райвыканкама, пракаментаваў, што канкрэтнае месца будаўніцтва басейна яшчэ не вызначана, але хутчэй за ўсё ён будзе знаходзіцца ў раёне цяперашняй дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы. Усё будзе залежыць ад маштаба і праекта.

Гэтае пытанне абмяркоўвалася і вясной, калі ў Ганцавічы прыязджаў прэм’ер-міністр. Тады было даручана на працягу двух месяцаў абмеркаваць у райвыканкаме гэтае
пытанне, але тэма заціхла, жыхары таксама больш не вярталіся да яе.

У Ганцавічах «высадзіўся» «Дзея-дэсант», каб у горадзе з’явіўся басейн

ЧИТАТЬ ЕЩЕ СТАТЬИ

15 февраля 2021 09:44

Футболист Игорь Бобко: «Миллионеры – это не про нас»

Наш земляк, полузащитник клуба «Слуцк» рассказал «ПР» о большом спорте, о семье и о том, можно ли на футболе заработать огромные деньги

06 февраля 2021 14:38

Министр спорта подозревает Герасименю в сотрудничестве с западными спецслужбами?

Министр спорта Беларуси Сергей Ковальчук высказался о лидере оппозиционного объединения спортсменов Александре Герасимене.

02 февраля 2021 20:37

В Бресте хотят новую ледовую арену, а в Пинске и Ганцевичском районе – реконструировать стадионы

Это предусмотрено госпрограммой, но при условии, что найдутся деньги

11 октября 2020 13:52

В Дрогичине в бассейне убрали портрет Герасимени. Неугодная спортсменка?

Титулованная пловчиха, уроженка Ганцевичей Александра Герасименя поддержала протестующих, за что попала в опалу.