Пра што гаварыў галоўны рэдактар “Першага Рэгіёну” з памочнікам прэзідэнта і старшынёй райвыканкаму

16:43 31 августа 2019
Двое мужчын паспрачаліся на мех журавін, гадаючы, ці адбудзецца паездка кіраўніка дзяржавы ў Ганцавіцкі раён і калі яго чакаць. Гэтае пытанне хвалюе не толькі іх, таму па просьбе шматлікіх грамадзян галоўны рэдактар газеты «Ганцавіцкі час» і сайта «Першы Рэгіён» Пётр Гузаеўскі задаў яго памочніку Прэзыдэнта Анатолю Маркевічу падчас візіту чыноўніка ў Ганцавіцкі раён 14 жніўня. Было яшчэ адно пытанне – пра ўзаемадзеянне газеты «Ганцавіцкі час» з мясцовым кіраўніцтвам.

Пра тое, як абмяркоўвалася пытанне аб магчымасці візіту Аляксандра Лукашэнкі ў Ганцавіцкі раён (дзе ён ад часу абрання ні разу не быў), мы паведамлялі тут:

Приедет ли Лукашенко в Ганцевичи наш главный редактор обсудил с его помощником

Другое пытанне тычылася таго, чаму прадстаўнікі ганцавіцкай улады чыняць перашкоды ў працы нашым журналістам. Пётр Гузаеўскі сказаў, што невялікі па колькасці жыхароў Ганцавіцкі раён амаль унікальны тым, што тут працуюць дзве грамадска-палітычныя газеты, якія ў рэжыме канкурэнцыі мусяць увесь час развівацца і пісаць цікавей.

Таксама ён узгадаў, што кіраўнік Ганцавіцкага райвыканкама Уладзімір Бялоў у свой час казаў, што будзе падтрымліваць прыватны бізнес, і ў гэтым накірунку сапраўды шмат робіцца. Аднак да газеты ў мясцовай улады асаблівыя адносіны.

Даходзіць да таго, што журналісты не могуць свабодна прайсці ў райвыканкам, па дваццаць хвілін выстойваючы ля стала ахоўніка, чакаючы, калі той высветліць, ці прыме журналіста чыноўнік, ці спашлецца на страшэнны недахоп часу…

Расказаў рэдактар Анатолю Маркевічу і пра тое, што нашу газету выкінулі з продажу спачатку з сеткі «Еўраопта», а потым і Ганцавіцкага спажыўтаварыства.

«Гэта атрымалася так сінхронна, што ўзнікаюць падазрэнні, што зроблена гэта было наўмысна па нечай падказцы», – сказаў Пётр Паўлавіч.

Ён выказаў думку, што добры гаспадар не будзе марна траціць свае грошы: газета прыносіла прыбытак спажывецкаму таварыству толькі бясплатнай рэкламай на суму 1700 рублёў.

Узгадаў галоўны рэдактар і выпадак, калі журналіста не пусцілі ў райвыканкам на мерапрыемства па ўзнагароджанні людзей, якія дапамаглі Ганцавіцкаму РАУС затрымаць злачынцу.

«Я не прашу ў кіраўніцтва дапамогі, я прашу толькі аднаго – не перашкаджаць працаваць, – сказаў ён і дапоўніў: – Мы не супраць наладзіць канструктыўны дыялог, нармальную працу з мясцовымі органамі ўлады і не больш. Урадам і Прэзідэнтам пастаўлена задача: даваць рост зарплаты. А як я магу гэты рост забяспечваць, калі газеце перешкаджаюць працаваць? Гэта сітуацыя вымушае мяне падаваць у суд заяву і дабівацца сваіх праў».

Кіраўнік райвыканкама Уладзімір Бялоў паспрабаваў апраўдацца і вельмі эмацыйна звярнуўся да рэдактара газеты:

«У чым канкрэтна я перашкаджаю працаваць «Ганцавіцкаму часу»? У акрэдытацыі вам не адмовілі, і вы гэта ведаеце…»

Рэдактар запярэчыў: «Нам адмовілі!»

Уладзімір Бялоў тады сказаў: «Значыць, не палічылі патрэбным вас акрэдытаваць. Далей у чым заключаюцца перашкоды? У якім мерапрыемстве вам забаранілі ўдзельнічаць? Называйце».

А потым ён стаў гаварыць, што журналісты газеты спецыяльна вышукваюць негатыўныя факты, каб ачарніць кіраўніцтва раёна і сваімі дзеяннямі дыскрэдытуюць раён.

«Выцягнуць бруд на любога можна», – дадаў Уладзімір Уладзіміравіч.

«А што, трэба было замоўчваць? Калі дзясяткамі тон гіне рыба, калі стаіць худая жывёла і душыцца нейкай цвіллю ў кармушках? Дык мы і пісалі пра гэта. І пра разваліны, на якія людзі спатыкаюцца, таксама пісалі», – сказаў рэдактар і запытаў:

«Па вашых словам выходзіць, што калі Аляксандр Рыгоравіч прыязджае ў гаспадарку, фактычна паказвае недапрацоўкі і выказваецца мо ў дзесяць разоў больш больш жорстка, чым мы, то няўжо гэтую крытыку трэба ўспрымаць як нейкую крыўду альбо так, што ён дыскрэдытуе краіну? Я лічу, што якраз нейкімі момантамі мы садзейнічаем таму, што ўзнялі пытанне – і яно абавязкова вырашыцца», – парыраваў Пётр Гузаеўскі.

На рыбхозе «Локтыши» в Ганцевичском районе рыба «обкурилась» и сдохла (видео с дрона)

Галоўны рэдактар дадаў, што мясцовае кіраўніцтва як нейкую асабістую крытыку ўспрымае нашы крытычныя артыкулы і сюжэты, якія яны хацелі б замаўчаць і схаваць ад людскіх вачэй.

«Мы паказваем жыццё такім як ёсць. І на гэта не трэба крыўдаваць, а шукаць вырашэння пытання», – сказаў Пётр Паўлавіч. – А кіраўніцтва раёна чапляецца да загалоўкаў і крыўдуе, калі яны ім не падабаюцца».

Калі ў дыялог уступіў памочнік Прэзідэнта Анатоль Маркевіч, ён сказаў, што не трэба пісаць пра ўсё ў негатыве, у чорных колерах.

«А чаму б вам не расказаць пра тое, што Ганцавіцкі раён развіваецца і адраджаецца? Я чалавек новы, толькі паўгода на пасадзе, але бачу пэўную эканамічную дынаміку ў Ганцавіцкім раёне», – сказаў Анатоль Мечыслававіч, чым моцна здзівіў рэдактара, і той нават перапытаў: «Эканамічную?».

І атрымаў станоўчы адказ прадстаўніка ўлады:

«У сферы сельскай гаспадаркі я бачу, што наступілі змены, паляпшаецца становішча спраў. Я браў статыстыку і бачыў дадзеныя. Вось чаму вы пра гэта не пішаце?» – сказаў ён.

І атрымаў адказ рэдактара:

«Дык я аб гэтым і кажу: нам патрэбен доступ да гэтай інфармацыі, а нам яе якраз і не даюць, бо баяцца крытыкі».

Памочнік Прэзідэнта сказаў, што праблем у Ганцавіцкім раёне шмат і іх не трэба хаваць.

«Калі крытыка канструктыўная і калі яна на самай справе пацвярджаецца фактамі, то не трэба гэтага баяцца і дзесьці сумеснымі сіламі бачыць гэтую праблему і ісці на яе рэалізацыю. А яшчэ лепш пайсці на яе апераджэнне, каб не дапусціць такога ў іншай гаспадарцы ці іншай сферы».

Каб вырашыць пытанне ўзаемадзеяння мясцовага кіраўніцтва і газеты, памочнік прэзідэнта сказаў, што, каб даць параду кіраўніку раёна і галоўнаму рэдактару газеты, як наладзіць канструктыўныя зносіны, яму трэба азнаёміцца з артыкуламі «Ганцавіцкага часу» і даць аб`ектыўны аналіз, колькі ў газеце крытыкі і ці мае яна падставу, а не папракаць кагосьці неабгрунтавана.

Кіраўнік раёна Уладзімір Бялоў не захацеў весці дыялог і сказаў Пятру Гузаеўскаму:

«Сустрэнемся ў судзе».

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

ЧИТАТЬ ЕЩЕ СТАТЬИ

15 августа 2019 10:33

Приедет ли Лукашенко в Ганцевичи наш главный редактор обсудил с его помощником

"Президент может приехать в Ганцевичский район в любое время". Об этом сказал помощник Президента Республики Беларусь – инспектор по Брестской области Анатолий Маркевич во время приёма граждан и представителей юридических лиц, который состоялся в здании Начского сельисполкома 14 августа.

29 марта 2019 16:40

О чем ганцевчанка говорила с Александром Лукашенко

Жительница города Ганцевичи Фаина Разжаловец оказалась в эпицентре внимания телеканалов на встрече Александра Лукашенко с жителями Барановичей, которая прошла 23 марта.

29 марта 2019 09:38

После просьбы к Лукашенко приехать в Ганцевичи сюда зачастили гости из министерств

После обещания президента посетить Ганцевичи, которое он озвучил на прошлой неделе в Барановичах, в Ганцевичи зачастили представители высшей власти. В связи с предстоящими визитами высоких чиновников ганцевичские службы готовятся к приёму гостей.

27 марта 2019 17:46

В Ганцевичах тоже наводили марафет на фермах – Мясникович приезжал

Председатель Совета Республики Национального собрания Республики Беларусь Михаил Мясникович в среду приехал в Ганцевичский район и посетил несколько предприятий. Его визит не стал неожиданным. Ещё вчера на фермах наводили порядок, а утром работники пришли раньше обычного.

Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: