• Доллар 2.596
  • Евро 3.114
  • Рос. рубль 3.4055

Чаму ў Ганцавіцкім раёне не шпіталізуюць 83-гадовую жанчыну з запаленнем лёгкіх?

17:19 18 мая 2020
Піша гісторык, публіцыст, палітычны дзеяч, уражэнец Ганцавіцкага раёну Анатоль Сідарэвіч.

Сёння ў час тэлефоннай размовы са сваёй сястрой у другой стрэчы Галяй пачуў, што захварэла яе свякроў – Валянціна Канстанцінаўна Валасюк.

Валянціна Канстанцінаўна нарадзілася ў 1937 годзе на хутары Запрапасць Хатыніцкай гміны Пінскага павета (цяпер гэта Ганцавіцкі раён, але хутара няма). Яна з роду Клішэўскіх. Яе родная цётка, Тэкля  Міхайлаўна, была замужам за Піліпам Мікалаевічам Лагвіновічам, бацькам нашага паэта Івана Лагвіновіча. Такім чынам, Валянціна Канстанцінаўна – стрыечная сястра паэта.

У 1957 годзе Валянціна Канстанцінаўна выйшла замуж у маё Задуб’е. Яе сын ажаніўся з Галяй, дачкою маёй дваюроднай цёткі Мані.

Апошні раз Валянціну Канстанцінаўну я бачыў у снежні. Калі прыйшоў у яе двор, на дзвярах вісеў замок. Каб даведацца, дзе яна, я пайшоў назад у сяло да аднае жаночыны. Тая жанчынка мне падказала, што цётка Валя, пэўна, пайшла на фельчарска-акушэрскі пункт, каб купіць лекі для хворай суседкі. Пакуль я гаманіў з той жанчынай, Валянціна Канстанцінаўна лекі ўжо купіла і пайшла ў свой канец сяла. Ужо другі раз падышоўшы да яе хаты, убачыў, як яна выходзіць з суседчынага двара.

Пішу так падрабязна таму, што мяне здзівіла, як 83-гадовая жанчына так хутка ходзіць і не стамляецца, бо я з Валянцінай Канстанцінаўнай прагаманіў яшчэ мо з гадзіну і не заўважыў на яе твары стомы. А гаманілі мы пра Івана Лагвіновіча, пра яго сям’ю, пра Запрапасць і ваколіцы хутара. І многае з пачутага я выкарыстаў у сваёй публікацыі да 80-годдзя паэта.

І вось Валянціна Канстанцінаўна хворая. Захварэла на запаленне лёгкіх.

У адпаведнасці з правіламі, якія дзейнічалі дагэтуль, усіх, каго напаткала такая хвароба, клалі ў больніцу. Я сам хварэў на запаленне не адзін раз, і кожны раз мяне – малога, падлетка, маладога і параўнальна маладога – шпіталізавалі.  А вось 83-гадовую жанчыну з пнеўманіяй у больніцу не паклалі. Як сказала мне яе нявестка Галя, у больніцы няма месцаў.

Што за такія цяжкахворыя ляжаць у больніцах у Малкавічах (сельсавецкае сяло, 8 км ад Задуб’я), у Ганцавічах ці ў тых самых Хатынічах або Дзяніскавічах?

Чаму жанчыну, якая знаходзіцца ў групе рызыкі, не паклалі ў больніцу? Ды чалавека  такога веку трэба было б і пры грыпе шпіталізаваць.

Я раблю для сябе выснову: цяпер у Ганцавіцкім раёне цяжкая эпідэміялагічная сітуацыя. А МАНТУНЫ (так у нас называюць хлусліўцаў і падманшчыкаў) спрабуюць нас пераканаць, што ўсё акей, усё пад кантролем.

Я ўжо задаваў пытанне: чым растлумачыць, што ў Беларусі такі нізкі адсотак памерлых ад каранавірусу? Тым, што ў нас медыцына лепшая за італьянскую, іспанскую, амерыканкую, брытанскую? Тым, што мы апераджаем цывілізаваны свет? Ці тым, што на версе ўладнай піраміды і ў Міністэрстве аховы здароўя сядзяць МАНТУНЫ?

Анатоль Сідарэвіч, 18 мая 2020 г.

ЧИТАТЬ ЕЩЕ СТАТЬИ

08 апреля 2021 11:08

В Ганцевичах снова несколько дней не работают светофоры

Горожане возмущаются бездействием ремонтников, которые не отвечают на звонки.

19 января 2021 12:27

Главред “Першага Рэгіёну” написал в Генпрокуратуру жалобу на обыск

Главный редактор газеты "Ганцавіцкі час" и сайта "Першы Рэгіён" Пётр Гузаевский считает незаконным проведение у него обыска по делу Сергея Гордиевича

12 сентября 2020 16:10

“Он говорил, что ему всего 15 лет и просил не бить”, – в Ганцевичах ждут ответ на жалобу на милицию

Спустя четыре недели после инцидента, который произошёл в Ганцевичах, в редакцию «Ганцавіцкага Часу» обратились родители 15-летнего Богдана Крупенича. По их словам, сын был избит и пострадал незаконно от действий ганцевичский милиционеров. Теперь проверку проводит Брестское управление Следственного комитета.

05 августа 2020 18:38

Суд оставил в силе штраф ганцевичскому журналисту Позняку

Очередное «оставить без изменений» прозвучало в Брестском областном суде. Журналист «Ганцавіцкага часу» и «Першага Рэгіёну» Александр Позняк пытался обжаловать большой штраф за то, что вёл трансляцию на площади в Ганцевичах 20 июня.